Беларусь ахутаў шчыльны туман

17 ноября 2016

Спецыялісты злучаюць гэтую з'яву надвор’я з рэзкай зменай тэмператур. Начны мінус перадае вахту дзённаму плюсу і як вынік - складаныя метэаралагічныя ўмовы. Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе без перабояў. На гэтую раніцу затрыманы толькі вылет з Шарамецьева на 8 хвілін, прычыны Аэрафлот не каменціруе. Адбіваецца сітуацыя і на дарожным становішчы. У ДАІ заклікаюць вадзіцеляў знізіць хуткасць і быць асабліва ўважлівымі, паколькі бачнасць значна зніжаецца.

Учора раніцай у Мінскім раёне сутыкнуліся грузавы "мерседэс" і легкавая машына. "Таёта Авенсіс" стаяла ў паласе руху на аварыйнай сігналізацыі. Але шафёр цяжкавагавіка, відавочна, позна заўважыў перашкоду, і адбылося ДТЗ. У выніку інцыдэнту вадзіцель "Таёты", 11-гадовы хлопчык і 17-гадовая дзяўчына патрапілі ў бальніцу з рознымі траўмамі. У салоне знаходзілася яшчэ і 14-гадовая дзяўчынка, але шпіталізацыя ёй не спатрэбілася. ДАІ высвятляе ўсе акалічнасці ДТЗ.