Беларусь ахопленая маштабнай падрыхтоўкай да Дня Незалежнасці

17 июня 2014
Да важнага свята ў гісторыі Беларусі застаецца ледзь больш за два тыдні. Уся краіна ахопленая маштабнай падрыхтоўкай да Дня Незалежнасці. Сёлета з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі арганізатары падрыхтавалі асаблівую праграму шэсця. Чакаецца, што на свята прыбудуць і вайскоўцы Узброеных сіл Расіі. Сёння пешыя калоны адточвалі крок на пляцы Мінскага гарнізона.


Уладзімір Каралёў пабываў на рэпетыцыі. Менавіта ў гэты час 3 ліпеня парадны кабрыялет пачне рух да пешых разлікаў. Далей кароткі даклад.
Войскі Мінскага гарнізона для параду пастроеныя. Начальнік Ваеннай акадэміі генерал-маёр Бобрыкаў. Вольна!
І вось яно - само шэсце, якое пачнецца роўна ў 11 раніцы. Усяго ў ваенным парадзе прымуць удзел 3700 салдат у 20-ці парадных разліках. Паводле традыцыі, першымі ў пешай калоне пройдуць сувораўцы.
Перад трыбунамі пранясуць Сцяг Перамогі і штандары франтоў, якія прымалі ўдзел у беларускай наступальнай аперацыі Баграціён - той самай, дзякуючы якой 3 ліпеня Мінск вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Упершыню за некалькі гадоў у калоне пройдуць салдаты ў форме ўзору 1945 года.
У гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Беларусь была рэспублікай-партызанкай, таму само сабою напрошваўся ўдзел у парадзе гэтак жа, як і 70 гадоў таму пасля вызвалення Мінска, партызанаў.
Фінальнай часткай ваеннага парада стане выступленне ваеннага аркестра і плац-канцэрт зводнай роты ганаровай варты. Публіцы даўно палюбіліся няпростыя элементы вайскоўцаў.
У кожнага салдата роты ганаровай варты карабін Сіманава. Вагой каля 4 кг. Карабін рабочы, аднак для таго, каб ён стаў баявым, тут не хапае толькі затвора. За некалькі месяцаў трэніровак вайскоўцы давялі практыкаванні да аўтаматызму.
Больш як сто чалавек зводнай роты прадэманструюць новыя элементы, фігуры і перастраенні. Каб 3 ліпеня зноў стварыць сапраўднае свята ля стэлы Мінск - горад-герой.
Раман Лабанаў, радавы роты ганаровай варты: Адзін са складаных элементаў плац-канцэрта - кручэнне. У гэты час салдат круціць карабін і не глядзіць на яго. Такім чынам трэба пракруціць 13 абаротаў, але можам гэта рабіць доўга.
Паводле добрай традыцыі, у парадзе прымуць удзел і салдаты Узброеных Сіл Расіі. Самай яркай часткай стане парад ваеннай тэхнікі. 250 баявых машын і 50 лятальных апаратаў пачнуць трэніроўку з заўтрашняга дня. Увечары 3 ліпеня чакаецца грандыёзны салют у гонар Дня Незалежнасці Беларусі.