Беларусь падае гуманітарную дапамогу Сірыі

12 марта 2019

Нагадаем, груз сфарміравалі і адправілі ў канцы мінулага года. Гэта шэсць кантэйнераў. Агульная вага склала больш за 50 тон. Яе сфарміравалі з улікам патрэбнасцяў Сірыі. Сёння груз сустрэлі ў порце Латакіі. А першым пунктам наведвання для беларускай дэлегацыі стала мясцовая бальніца. Заўтра дапамогу адправяць у Дамаск. З месца падзей сюжэт Аляксандра Смірнова (відэа).