Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне

5 мая 2017

Дастаўку грузу, паводле пастановы ўрада, арганізуе МНС, а шэраг кампаній краіны падасць тавар. Прывязуць дапамогу ў Кіеў аўтамабілі беларускіх ратавальнікаў. Пры садзейнічанні МЗС гуманітарную дапамогу перададуць Місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Пасля тавары першай неабходнасці размяркуюць сярод пацярпелага насельніцтва ў выніку канфлікту на ўсходзе Украіны. Сродкі для гэтай дабрачыннай місіі выдзяляе Мінфін з рэспубліканскага бюджэту.