Беларусь акажа гуманітарную дапамогу пацярпелай ад паводак і апоўзняў Шры-Ланцы

4 июля 2016

Паводле пастановы ўрада, для гэтых мэт Мінфін вылучыць МНС 200 000 долараў, і ратавальнікі перададуць гуманітарную дапамогу пацярпелым ад моцных паводак. Нагадаем, больш за месяц таму Шры-Ланку накрылі вялікія паводкі, якія забралі жыцці дзясяткаў людзей і ўчынілі шкоды на два мільярды долараў.