Беларусь - адна з лідараў у навуцы на постсавецкай прасторы

23 января 2014

Аб гэтым на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску заявіў нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў. Беларуская сталіца сёння ператварылася, па сутнасці, у цэнтр сусветнай навукі. Напярэдадні галоўнага свята беларускіх навукоўцаў тут адкрыўся форум, у якім прымаюць удзел амаль паўтысячы гасцей з 20 краін. Сёлета Дзень беларускай навукі супаў з яшчэ адной датай - 85-годдзем Нацыянальнай акадэміі навук.



З залы Прэзідыума - рэпартаж Улады Карніцкай. Шырыня кар'ера меншая, глыбіня - тая ж, а здабываць дыяменты прасцей. Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі новы шматзвённы аўтацягнік для перавозкі руды. Прычым, прызначаны ён для работы ў расійскіх паўночных рэгіёнах.


Сёння новы аўтацягнік прэзентавалі навукоўцам з амаль 20 краін. Напярэдадні Дня беларускай навукі ў Мінску сабралася, без перабольшання, уся навуковая эліта свету.


Галоўная мэта святочнага форуму - абмен вопытам і, вядома ж, прэзентацыя лепшых распрацовак беларускіх навукоўцаў. Тут у холе прэзідыўма прадстаўлены толькі некаторыя з іх. Больш за паўтысячы інавацый - з паметкай Зроблена ў Беларусі.


Тут жа - як бы банальна гэта не гучала - у гасцей была ўнікальная магчымасць асабіста пагутарыць з аўтарамі распрацовак. Не ўпусціў гэтую магчымасць і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.


Усё, што прэзентавалі на імправізаванай выставе, зразумелая справа паказаць - проста немагчыма. Але галоўнае - тут выразна прасочваліся асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай навукі. Крыху пазней навукоўцы з сусветным імем заявяць: робататэхніка, бія- і нанатэхналогіі. Беларусь у гэтых кірунках сёння бясспрэчна - у лідарах.


Жарэс Алфёраў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, старшыня Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра РАН, акадэмік (Расія): Я заўсёды вельмі высока ацэньваў беларускую навуку. Можа быць таму, што я сам - частка беларускай навукі. І сёння, вядома, Беларусь, безумоўна, адзін з лідараў на постсавецкай прасторы. Перш за ўсё таму, што беларуская эканоміка развіваецца на аснове высокіх тэхналогій.


Як адзначылі самі госці, такая сустрэча яшчэ і добрая магчымасць абмеркаваць новыя сумесныя праекты.


Кульмінацыя форуму - гэта пэўныя дамоўленасці аб супрацоўніцтве. Адна з сённяшніх заяў журналістам - стварэнне сумеснага цэнтра Арменіі і Беларусі па вывучэнні вадаёмаў. Цэнтр размесціцца на беразе возера Севан.


Інфармацыйныя тэхналогіі высокага ўзроўню паспяхова развіваюцца на вядучых прадпрыемствах Беларусі - не раз падкрэслівалі замежныя госці на форуме. Менавіта таму ля стэндаў з робататэхнікай, IT-распрацоўкамі і абароннымі тэхналогіямі, мабыць, тых, хто цікавіцца, было больш за ўсё.


Аляксандр Асееў, віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня сібірскага аддзялення РАН, акадэмік (Расія): У Расіі апошні час прынята рашэнне як вы ведаеце ў абаронную здольнасць укласці каля 20 трыльёнаў рублёў. Там вельмі сур'ёзная задача, якую мы таксама спадзяёмся вырашаць з нашымі беларускімі калегамі.


Абмеркавалі і кадравыя пытанні. На пэўным прыкладзе - супрацоўніцтва Фонду развіцця навукі Азербайджана і Беларусі, якія праводзяць сумесныя даследаванні ўжо 4 гады.


Сёлета галоўнае свята навукоўцаў нашай краіны супала з яшчэ адным - 85-годдзем Нацыянальнай акадэміі навук. Толькі ў 2013-ым імі было зроблена некалькі сотняў адкрыццяў. І, як гавораць самі навукоўцы, сёння трэба не проста вынайсці - важна знайсці пэўнае ўжыванне.


А ўжо заўтра тут жа - навуковая эліта збярэцца для таго, каб адзначыць лепшых. Аўтараў самых яркіх навуковых праектаў 2013-га ўзнагародзяць у зале Прэзідыума.