Беларусь занепакоеная абвастрэннем становішча ва Украіне

20 февраля 2014

Як заявіла МЗС нашай краіны, радыкальныя і супрацьпраўныя метады вырашэння ўнутрапалітычных рознагалоссяў недапушчальныя. Беларускія дыпламаты звярнулі ўвагу і на ацэнку крывавых падзей у Кіеве заходнімі палітыкамі, якія заплюшчваюць вочы на бясчынствы экстрэмістаў.


Беларускае МЗС падкрэслівае: наша краіна выступае за ўрэгуляванне палітычнага крызісу ва Украіне выключна мірнымі сродкамі. Пры безумоўным захоўванні канстытуцыйных нормаў права і без знешняга ўмяшання.


У сувязі з нестабільнай сітуацыяй ва Украіне беларускія аўтавакзалы часова абмежавалі аўтобусныя зносіны. Так, гомельскія аўтапаркі з сённяшняга дня прыпынілі рэйсы да Кіева. Маршруты ў іншыя гарады Украіны пакуль захоўваюцца. У Мінсктрансе паведамілі, што аўтобусы, якія раней рухаліся з Мінска ў Кіеў, зараз будуць даязджаць толькі да Чарнігава. Цягнікі ходзяць ва ўкраінскую сталіцу пакуль у штатным рэжыме. Без змяненняў застаюцца і паветраныя зносіны.