Беларусь забяспечыць вяртанне на радзіму нашых турыстаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі закрытых дзяржаў

19 марта 2020
Беларусь вывезе сваіх турыстаў з Егіпта да 27 сакавіка. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Больш за восем   тысяч арганізаваных падарожнікаў чакаюць вяртання дахаты з-за мяжы. Большая  частка - каля шасці тысяч - засяроджаныя ў Егіпце. Дзякуючы адкрытым  авіязносінам, чартарныя рэйсы "Белавія" змогуць даставіць іх на радзіму.


У аэрапорце Унукава беларусы чакаюць вылету

Белавія таксама верне на радзіму каля 100 беларусаў, якія захраснулі ў аэрапорце Унукава. Расія напярэдадні забараніла ўезд на сваю тэрыторыю замежнікам, у тым ліку грамадзянам Беларусі, пакінуўшы магчымасць транзіту, не пакідаючы транзітную зону аэрапорта. Аднак большасць расійскіх рэйсаў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна прыбываюць у маскоўскі аэрапорт Унукава, у якім у цяперашні час няма прамых рэйсаў у Мінск. Міжведамасная група знаходзіцца ў кантакце з расійскім бокам, каб у найбліжэйшы час вырашыць гэтую праблему.