Беларусь забяспечаная запасамі нафты на 35 гадоў

1 февраля 2017

Пра гэта паведаміў сёння начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Варта адзначыць, што за год у Беларусі здабываюць больш як паўтара мільёна тон нафты. Штогод нарошчваць аб'ёмы плануецца на 600 000 тон. Найболей перспектыўныя радовішчы засяроджаныя ў Гомельскай вобласці. Запасы Паўднёва-Шацілкоўскага ацанілі больш як на 100 млн долараў. Угольскае радовішча ставяць на другое месца: аб'ём яго геалагічных запасаў - 1,7 мільёна тон нафты.

Сяргей Мамчык, начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "У дачыненні да нафты ў нас пакуль усё засяроджана ў Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласці. Адкрытыя паклады 2016 года перададзеныя ў выпрабавальную эксплуатацыю. Па выніках выпрабавальнай эксплуатацыі нафты будзе выразна дадзеная тэхналагічная схема здабывання нафты. І ўжо на працягу 2-3 гадоў будуць уведзеныя ў прамысловую распрацоўку".

Сярод іншых карысных выкапняў з вялікім экспартным патэнцыялам стаўка робіцца на будаўнічую сыравіну і ўгнаенні, сярод якіх торф. У апошнім асабліва зацікаўленыя краіны Блізкага Усходу, сярод якіх Катар і Саудаўская Аравія.