Беларусь не будзе абмяжоўваць доступ грамадзян да рынку "Форэкс"

27 февраля 2019

Беларусь не будзе абмяжоўваць доступ грамадзян да рынку "Форэкс" па прыкладзе Расіі. Нагадаем, нядаўна там Цэнтрабанк прапанаваў абавязаць фундатараў даказваць сваю кваліфікацыю. Паводле слоў прадстаўніка Нацбанка Беларусі Дзмітрыя Набздорава, у беларускае заканадаўства ў гэтай сферы закладзеныя падыходы, блізкія да еўрапейскіх. Умерана жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне спрыяе таму, каб на рынку заставаліся толькі добрасумленныя кампаніі. Іх прыбытак залежыць ад прыбытку кліентаў.

Дзмітрый Набздораў, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі: "Калі кліент не можа адкрываць рахункі тут, у беларускай "Форэкс"-кампаніі, ён будзе рабіць гэта за мяжой. А прававую абарону такому кліенту мы не можам даць. І мы не зможам кантраляваць струмень катыровак. Таму фактычна Расія пазбавіла кліентаў прававой абароны".

Летась доля актыўных і новых кліентаў нерэзідэнтаў рынку наблізілася да 70%. Кліенцкая база беларускіх "Форэкс"- кампаній вырасла ў тры з паловай разы.