Беларусь назвалі самай бяспечнай краінай СНД і свету

21 ноября 2019

У рэйтынгу глабальнага індэксу тэрарызму мы на 138-м радку - і гэта той выпадак, калі апошняе месца толькі ў плюс. Беларусь нараўне з Туркменістанам вызначана як найболей бяспечныя куткі - гэта азначае амаль поўную адсутнасць пагрозы. Расія ў гэтым спісе займае 37-е месца, Украіна - 24-е. Сярод краін - членаў ЕС самай небяспечнай, з пункта погляду пагрозы тэрарызму, прызнаная Вялікабрытанія - гэта 28-мы радок. ЗША знаходзяцца на 22-й пазіцыі. Першыя ў гэтым спісе - Афганістан, Ірак, Нігерыя і Сірыя.