Беларусь настойвае на прытрымліванні нормы ЕАЭС аб узаемным прызнанні ветэрынарных сертыфікатаў

17 апреля 2019

Гэтую пазіцыю наш Мінсельгасхарч будзе адстойваць на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване 30 красавіка. Пытанне было ўзнята як рэакцыя на абмежаванні Рассельгаснаглядам паставак у Расію беларускай малочнай прадукцыі. Зараз профільныя міністэрствы вядуць перамовы па ўзаемным гандлі прадуктамі харчавання.  Дамовіліся правесці і сумесную калегію. Яна адбудзецца ў Мінску 15 мая.