Беларусь нарошчвае сваю прысутнасць у праекце "Вялікі Шаўковы шлях"

7 Сакавіка 2017

Беларусь нарошчвае сваю прысутнасць у праекце "Вялікі Шаўковы шлях", які аб'ядноўвае Азію з Еўропай. Лепшае сувязнае звяно паміж рэгіёнамі - чыгунка. Па ёй саставы пераадольваюць адлегласць з Далёкага Усходу да Мінска за максімальна кароткія тэрміны. Груз дастаўляюць да адрасата за дзесяць дзён. Акрамя таго, мытныя службы гарантуюць, што час афармлення грузаў на станцыі прызначэння будзе максімальна простым і хуткім. Сёння ў беларускую сталіцу з Уладзівастока прыбыў чарговы, дваццаць пяты, цягнік. Дастаўку арганізавалі беларускія і расійскія перавозчыкі.

Па выніках мінулага года аб'ём грузаперавозак у зносінах з Кітаем павялічыўся ў два разы. Чакаецца, што ў перспектыве Мінск стане не канцавым, а транзітным пунктам на шляху тавараў у еўрапейскі рэгіён.