Беларусь пачынае святкаваць 73-ую гадавіну Перамогі

8 мая 2018

Віншаванні суайчыннікам ужо накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Асобную падзяку Кіраўнік дзяржавы выказаў ветэранам.

Сёння ў Палацы Рэспублікі пройдзе ўрачысты сход і святочны канцэрт. А ў парку Перамогі ў 7 вечара мінчане і госці сталіцы змогуць атрымаць асалоду ад выступлення Хору Турэцкага ў рамках акцыі "Песні Перамогі".

9 мая ў сталіцы ўрачыстыя мерапрыемствы пачнуцца з ускладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі.

Ва ўсіх гарадах разгорнуцца канцэртныя пляцоўкі, выязны гандаль і спартыўныя спаборніцтвы.

Кульмінацыяй стане святочны канцэрт тэлепраекта "Плошча Перамогі - 2018". Прамую трансляцыю будзе весці Белтэлерадыёкампанія.

У 11 вечара неба над сталіцай і абласнымі цэнтрамі ўпрыгожаць залпы святочнага салюту. У сталіцы яго можна будзе ўбачыць з пяці пунктаў: у раёне плошчы Перамогі, парку 50-годдзя Перамогі, аэрапорце Мінск-1, на беразе вадасховішча Дразды і мікрараёне Уручча.