Беларусь пачынае адзначаць галоўнае дзяржаўнае свята краіны - Дзень Рэспублікі

1 июля 2013

У мінулую суботу тысячы аматараў здаровага ладу жыцця ўзялі ўдзел у рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтвах Табе, Беларусь, прысвячаецца. А сёння ў Палацы Рэспублікі пройдзе ўрачысты сход і святочны канцэрт майстроў мастацтваў. Перад гледачамі выступяць Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян, артысты Вялікага тэатра оперы і балета, харэаграфічныя калектывы. Міжнародны нумар пакажуць студэнцкія калектывы з Туркменістана, Кыргызстана, Нігерыі і Венесуэлы.