Беларусь пачынае ахопліваць пераднавагодняя мітусня

18 ноября 2014

Новы год ужо не за гарамі, а таму Беларусь паступова пачынае ахопліваць пераднавагодняя мітусня. Святочныя гірлянды, распрадажы ў магазінах і ўстаноўка галоўнай елкі краіны. Навагодні настрой пачынае лунаць на беларускіх вуліцах. Чым упрыгожваюць цэнтральныя праспекты ў гарадах, хто шые касцюмы для Дзеда Мароза і Снягуркі і дзе ў Беларусі жыве адзіны паўночны алень?


Пра падрыхтоўку да зімовага свята - рэпартаж нашых карэспандэнтаў. Вось ён - адзіны ў Беларусі паўночны алень. Пераднавагодняя мітусня для гэтага жыхара Магілёўскага заасада - самы любімы час. Гоша - так клічуць паўночнага аленя - зараз чакае толькі снегу.


А пакуль на вуліцах Новы год толькі на паштоўках у кнігарнях. Але калі прыслухацца, знаёмы з дзяцінства голас Дзеда Мароза ўсё ж можна пачуць.


У гэтыя дні Дзед Мароз са Снягуркай занятыя прымеркамі. Над казачнымі вобразамі працуюць некалькіх мастакоў і касцюмераў.


Касцюмы шылі больш за месяц. Уручную. На думку вопытных акцёраў, кафтан яшчэ абавязкова павінен быць і функцыянальным.


Дзеда Мароза і Снягурку ў новых па-казачнаму зіготкіх касцюмах юныя гледачы ўбачаць ужо 15 снежня - на першым у гэтым годзе навагоднім спектаклі. Для акцёраў доўгія навагоднія выхадныя - самы напружаны час.


Тым, хто робіць свята для іншых, свой уласны Новы год прыйдзецца перасунуць. Апошняя рэпетыцыя ў 2014 у трупы акцёраў Гродзенскага тэатра лялек прызначаная на 31 снежня.


Васемнаццаць метраў вышынёй, 30 каркасных кольцаў, паўтары тысячы штучных лапак. Сімвал Новага года мінскія ёлачных спраў майстры збяруць за два дні. Праца мантажнікаў падобная да прамысловага альпінізму. Дарэчы, вышыня галоўнай штучнай елкі краіны - трыццаць тры метры.


І вядома, ілюмінацыя. Як і чым будзе свяціцца Мінск у Новы год, дызайнеры прадумалі яшчэ ў верасні. Сёлета ў модзе адважны і яркі дызайн. І нацыянальны каларыт.


Калі глядзець за акно, Новы год можа здацца чымсьці далёкім. Але ўжо першага снежня з уключанай ілюмінацыяй, яркімі вітрынамі магазінаў і распрадажамі да настрою застанецца дадаць толькі снег.