Беларусь пачынае маштабнае святкаванне Дня Незалежнасці

1 июля 2014

Сёння - у першы дзень ліпеня - Беларусь пачынае маштабнае святкаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Старт афіцыйным урачыстасцям дадзены ў Палацы Рэспублікі. Там адбыўся ўрачысты сход, адкрыў які Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Асабістая сумленнасць і праца на сумленне - гэта і ёсць патрыятызм і падмурак моцнай эканомікі, адзначыў Прэзідэнт Беларусі, выступаючы перад тымі, хто сабраўся.


Урачыстую частку традыцыйна працягнуў канцэрт з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў. Цяперашняе выступленне стане, мабыць, адным з самых маштабных за апошнія гады. Варта адзначыць яго новы фармат - тэматычныя сцэны прапануюць гледачам і Беларусь гістарычную, і Беларусь сучасную.