Беларусь пачала падрыхтоўку да міжнароднай ацэнкі сістэмы па барацьбе з легалізацый злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму

10 апреля 2018

Першы семінар для спецыялістаў праходзіць сёння ў Мінску. Сярод асноўных задач - пазнаёміць удзельнікаў з працэсам узаемнай ацэнкі па методыцы ФАТФ - групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай.

Беларускую сістэму барацьбы з адмываннем злачынных даходаў і фінансаваннем тэрарызму міжнародныя спецыялісты ацэняць у наступным годзе. Такі кантроль праходзяць усе краіны - удзельніцы Еўразійскай групы.