Беларусь на першай паласе The Wall Street Journal

27 декабря 2017
Амерыканская дзелавая газета размясціла на сваёй галоўнай старонцы фота службы на свята Нараджэння Хрыстовага ў касцёле Дзятлава Гродзенскай вобласці. На здымку, зробленым у храме Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі, дзеці паказваюць сцэнку падчас святочнай службы. Адлюстраваў гэты момант фотакарэспандэнт Reuters у Беларусі Васіль Федасенка. The Wall Street Journal - адно з самых уплывовых і буйных выданняў ЗША, тыраж якога складае каля 2 млн экзэмпляраў.