Беларусь на тыдні назвалі самай бяспечнай краінай свету

24 ноября 2019
Безбар'ернае і спакойнае асяроддзе для жыцця кожнага! Беларусь на тыдні назвалі самай бяспечнай краінай свету. Апублікаваны рэйтынг, распрацаваны навукоўцамі Сіднейскага ўніверсітэта, "Глабальны індэкс тэрарызму". Гэта комплекснае даследаванне сітуацыі на планеце з пункта гледжання ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы. Дык вось, беларуская дзяржава заняла ў гэтым рэйтынгу апошні радок. А па сутнасці - першы. Яна азначае фактычна адсутнасць гэтай самай тэрарыстычнай пагрозы.

Сярод краін Еўрасаюза самай небяспечнай з пункта гледжання пагрозы тэрарызму прызнаная Вялікабрытанія. ЗША знаходзяцца на 22-й пазіцыі. А самае складанае становішча захоўваецца ў Афганістане, Іраку, Нігерыі і Сірыі.