Беларусь на чэмпіянаце свету па хакеі - 2021 можна наведаць без візы

10 января 2020
Шматлікія замежныя госці вольна змогуць наведаць Беларусь у наступным годзе. На час правядзення чэмпіянату свету па хакеі для ўдзельнікаў, арганізатараў і балельшчыкаў уведзены бязвізавы рэжым. Дакумент падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Таксама замежныя грамадзяне, акрэдытаваныя на спаборніцтвы, будуць забяспечаныя бясплатным праездам у грамадскім транспарце. Не трэба будзе плаціць і за праезд па платных трасах краіны. Нагадаем, міжнародныя спаборніцтвы па хакеі ў 2021 годзе прымуць Беларусь і Латвія.