Беларусь можа ўступіць у Сусветную федэрацыю гінеколагаў і акушэраў

24 апреля 2018

Сёння стала вядома, што Беларусь можа ўступіць у Сусветную федэрацыю гінеколагаў і акушэраў. Гэта заявіў старшыня арганізацыі. Сёння ў Мінску праходзіць ІІ Міжнародны кангрэс па праблемах рэпрадукцыі. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі 12-ці краін. На парадку дня з дзясятак тэм, у тым ліку дыягностыка ў сферы ЭКА. Палітыка, якую вядзе беларускуая ахова здароўя, - прыклад для многіх. У нас няўхільна зніжаецца дзіцячая смяротнасць. Па гэтым паказчыку мы апярэджваем Германію, Ізраіль, Аўстрыю.