Беларусь можа атрымаць статус кансультатыўнага боку ў рамках Дагавора аб Антарктыцы

16 июля 2015

Беларусь у будучыні можа атрымаць статус кансультатыўнага боку ў рамках Дагавора аб Антарктыцы. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў Аляксей Гайдашоў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Адной з умоў дадзенай праграмы з'яўляецца наяўнасць уласнай антарктычнай станцыі на тэрыторыі кантынента. Беларускія навукоўцы перайшлі з арганізацыйнай стадыі будаўніцтва да практычнай. Напярэдадні завяршылася ўзвядзенне першай секцыі беларускай антарктычнай станцыі.

Пасля ўзвядзення маштабнага аб'екта беларускія палярнікі змогуць паўнавартасна перайсці да зімовачных станцыяй на тэрыторыі Антарктыды. Падрабязную версію анлайн-канферэнцыі можна глядзець на сайце Белтэлерадыёкампаніі - tvr.by.