Беларусь маштабна адзначыла 70-ю гадавіну Перамогі

11 мая 2015

У гонар свята ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" прайшла ваенна-гістарычная рэканструкцыя "Узяцце рэйхстага". Арганізатары паспрабавалі аднавіць штурм Берліна. У пастаноўцы ўдзельнічалі больш за 100 чалавек.

Адзначым, што танкі, якія ўдзельнічалі ў рэканструкцыі бою, у Дзень Перамогі можна было ўбачыць на святочным парадзе.