Беларусь маштабна і ўрачыста адзначыла Дзень Перамогі

10 мая 2019
Больш за 500 мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Мітынгі, шэсці, выставы, канцэрты, феерверкі. Залпы ў імя жыцця  і ў памяць аб салдатах 40-х, іх подзвігу ў імя Перамогі прагучалі ў 34 беларускіх гарадах. Найбольш значныя ўрачыстасці  прайшлі ў горадзе-героі Мінску. Гледачамі святочнага канцэрта на плошчы Перамогі і салюту  сталі дзясяткі тысяч мінчан і гасцей сталіцы. Столькі ж прыйшлі з кветкамі і партрэтамі сваіх дзядоў і прадзедаў. Беларусь памятае. І як сувязь часоў і пакаленняў - альбом "Родныя твары Перамогі", які напярэдадні падпісаў Прэзідэнт. Тут збяруць фота і лёсы герояў вайны. Бо галоўнае сёння - захоўваць памяць і перадаць яе будучым пакаленням. Па-традыцыі  ў Дзень Перамогі Аляксандр Лукашэнка разам з народам. Прыязджае на плошчу асабіста павіншаваць усіх беларусаў і ў першую чаргу  ветэранаў. Гэта заўсёды цёплыя і душэўныя зносіны. Самыя яркія моманты, чым жыла Беларусь у гэты святочны дзень - у сюжэце Святланы Лук’янюк.

У кожнай беларускай сям'і  свой альбом памяці пра Вялікую Айчынную. Гэтыя чорна-белыя фатаграфіі, месцамі пажоўклыя, захоўваюць як рэліквію. Памяць аб салдатах 40-х падтрымліваецца і на дзяржаўным узроўні. Дзень Перамогі - свята для ўсіх, яно сваё у Беларусі для кожнага. 

У беларускай сталіцы галоўныя ўрачыстасці -  на плошчы Перамогі. Прыходзяць сем'ямі з партрэтамі сваіх дзядоў і прадзедаў. Жывых відавочцаў гадоў ліхалецця ўсё менш, крыху больш за  6 тысяч у Беларусі. Беларусь памятае імёны герояў, тых, хто перажыў жахі канцлагера, хто суткамі працаваў у тыле. 

У гэтыя майскія дні слова "мір" набывае асаблівае гучанне. Сувязь часоў праз сувязь пакаленняў адчуваецца больш востра. Урокі Вялікай Айчыннай у Беларусі паважаюць. Наша краіна ведае, якой высокай цаной нам дастаўся мір у 40-я гады мінулага стагоддзя, і разумее, наколькі сёння ў сучасным свеце важны менавіта дыялог, а не канфрантацыя для развіцця краін у розных пунктах планеты.

Пацвярджаючы міратворчасць і стварэнне, Мінск не аднойчы станавіўся мірнай перагаворнай пляцоўкай на карысць кожнага з бакоў. Бо сіла менавіта ў адзінстве. Пра гэта гаварыў Прэзідэнт на плошчы Перамогі.

У Дзень Перамогі ўрачыстасці ярка і маштабна прайшлі па ўсёй краіне. У кветках, усмешках і слёзах успамінаў  Брэсцкая крэпасць-герой. Першыя ўдары з паветра прынялі  гэтыя сцены. Яна бачыла і пераможнае шэсце Чырвонай арміі ў 44-м. 

На Буйніцкім полі прагучалі мірныя залпы ў гонар тых, хто ў 1941 23 дні трымаў абарону. А на галоўнай вуліцы Магілёва - шэсце і ваенны парад. 

А гэта маршыруе Гродзенскі гарнізон. Для цяперашняга пакалення, якое пра вайну ведае па аповядах блізкіх, з кніг і кінастужак, стварылі атмасферу таго часу на "Партызанскай паляне" і ў "Ваенным шпіталі".

Атмасферным свята ў Віцебску зрабілі народныя ўмельцы і мастакі. А свой музычны падарунак падрыхтаваў і хор ветэранаў. 

Набярэжная ракі Сож на кіламетр стала дакументальнай і мастацкай экспазіцыяй. А ў гарадскім парку з'явіўся сапраўдны баявы самалёт. У свой час яго стварыў гамяльчанін Павел Сухой. Франтавы бамбардзіроўшчык Су-24,  што стаў легендай, зараз - частка памятнага комплексу.

У свеце канфлікты і сёння не сціхаюць. То і справа з'яўляюцца новыя ачагі эскалацыі, якія па сутнасці трымаюць у напружанні дзясяткі краін. Некаторыя ўспыхваюць і вакол нас. Гаворачы пра глабальныя пагрозы сучаснасці, Прэзідэнт адзначыў: мы таксама не раз сутыкаліся са спробамі расхістаць краіну.

Тым, хто сёння працуе і вучыцца, ствараць сённяшні і заўтрашні дзень Беларусі. Але заўсёды з аглядкай на гісторыю, гераічнае мінулае, пра якое ў нашай краіне не проста ведаюць, пра яго памятаюць. Аднайменная акцыя стартавала ў краіне. Гэта сувязь часоў і пакаленняў. Юнае пакаленне беларусаў прыдумала і альбом "Родныя твары Перамогі". На плошчы яго падпісаў Прэзідэнт.

А ўжо сёння альбом адправіўся па краіне. У ім - фатаграфіі салдат Перамогі. Гісторыя краіны ў тварах і лёсах, якія шмат у чым былі сугучныя ў тыя гады. А праўнукі герояў вайны - моладзь, на якую раўняюцца, - пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, перадавікі студатрадаў, добраахвотніцкіх і патрыятычных рухаў. Ім захоўваць гісторыю для будучых пакаленняў беларусаў.