Беларусь ліквідуе наступствы парывістага ветру і наліпання снегу

26 января 2016

Так, напярэдадні з-за непагадзі адразу два выпадкі адключэння электрычнасці адбыліся ў Гродзенскай вобласці. Позна вечарам без святла засталіся жыхары Слонімскага раёна. Прычынай стаў моцны вецер, парывам якога дрэва паваліла на лінію электраперадачы. Было абясточана 6 населеных пунктаў, гэта амаль 300 прыватных дамоў. Аднак літаральна праз гадзіну энергазабеспячэнне аднавілі.

Другое надзвычайнае здарэнне адбылося ў Дзятлаўскім раёне. Там з-за наліпання снегу на правадах было абясточана 8 населеных пунктаў. Святло ўначы не гарэла мінімум у 110-ці дамах. Аднавіць электразабеспячэнне ўдалося толькі сёння раніцай. Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца і сёння. У асобных раёнах краіны пройдзе мокры снег. Гэта можа прывесці да ўтварэння на правадах ледзяной скарынкі.