15 декабря 2019
Беларусь займае першае месца па колькасці ўзнагарод міжнароднага конкурсу краін СНД - "Мастацтва кнігі". Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч на падвядзенні вынікаў года ў кніжнай галіне. За 16 гадоў правядзення форуму нашы выдавецкія праекты атрымалі 151 дыплом, з іх дзевяць раз узялі Гран-пры. Толькі ў 2019 годзе ў беларускіх кніг - 8 першых месцаў з 11 прапанаваных намінацый. Прыз за "Мастацтва ілюстрацыі" у кнігі "Пан Тадэвуш. Адам Міцкевіч" дзяржвыдавецтва "Беларусь", а пераможца ў намінацыі "Мая краіна" - зборнік "Музеі Беларусі" "Беларускай энцыклапедыі імя Пятруся Броўкі". Дарэчы, у гэтага ж выдавецтва і Гран-пры. Гэта трохтомнік аб біяграфіі і творчасці Янкі Купалы.
Экспертная камісія выбера сацыяльна значныя кнігі для друку ў 2020 годзе
Большасць лаўрэатаў і пераможцаў - гэта выданні з дзяржзаказу. Зараз сканчаецца фарміраванне спісу літаратуры, сацыяльна значнай для беларусаў. Варыянты прапаноўваюць Беларускі саюз журналістаў і выдавецтвы. У хуткім часе экспертная камісія падрыхтуе шорт-ліст кніг, якія будуць выдавацца на працягу 2020 года.