Беларусь з сённяшняга дня лятае ў Запаляр'е. Свае паветраныя вароты для самалётаў Белавія адкрыў Мурманск. Гэты горад славіцца развітой транспартнай сістэмай, у тым ліку і найбуйнейшым марскім портам, што пашырае кола магчымасцей беларускага бізнесу. Унікальныя месцы для адпачынку змогуць знайсці і турысты. Рэйс з Мінска сёння ўрачыста сустракалі, сярод першых пасажыраў і наша здымачная група. Аліна Лапо распавядзе, як прайшоў першы палёт і дзе нашы інтарэсы ў Запаляр'і (відэа).
Беларусь лятае ў Мурманск
23 мая 2023













