Беларусь і Шры-Ланка падпісалі пагадненне ў сферы турызму

27 августа 2013

Сёння Беларусь і Шры-Ланка падпісалі некалькі пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы турызму. Турыстычны форум, арганізаваны ланкійскай дэлегацыяй, адкрыўся са знаёмства з культурай краіны праз народныя танцы і музычныя нумары з барабанамі. Пазней для прадстаўнікоў беларускай турыстычнай індустрыі была праведзеная прэзентацыя магчымасцяў Шры-Ланкі. Бакі падпісалі два мемарандумы аб супрацоўніцтве турарганізацый і авіяперавозчыкаў.