Сёння ў Мінску падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве. Галоўная мэта - павелічэнне ўзаемнага турпатоку.
Падчас сустрэчы дэлегацыя аўтаномнага італьянскага рэгіёна і прадстаўнікі беларускага агенцтва па турызме таксама абмеркавалі магчымасці навучання спецыялістаў турыстычнай індустрыі.
Дзякуючы сумеснай праграме "Менеджар па турызме" выпускнікі адправяцца на бясплатную стажыроўку на востраў Сардзінія. Сёння, дарэчы, сталі вядомыя імёны чатырох лепшых слухачоў курсу. Сярод іх - распрацоўшчыкі даведнікаў, а таксама аўтары тэматычных турнакірункаў (мода і кухня Сардзініі).
Стэфана Б'янкі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Італіі ў Беларусі: "Дакумент дазволіць яшчэ больш актыўна супрацоўнічаць па розных кірунках. Гэта і турызм, і падрыхтоўка кадраў, якія будуць працаваць у турыстычнай галіне. Можна сказаць, што Сардзінія ўвасабляе ў сабе ўсё лепшае Італіі: гісторыю, культуру, эканоміку, кухню, народныя промыслы і рамёствы".
Антоніа Узаі, прадстаўнік рэгіянальнага міністра турызму аўтаномнага рэгіёна Сардзінія: "Сардзінія - востраў мары. І шматлікія беларусы, якія там пабывалі, згаджаюцца з гэтым. Падпісанне пратакола гаворыць аб тым, што мы гатовыя і далей супрацоўнічаць з Беларуссю. Гэта новы крок, які дазволіць павялічыць лік турыстаў".
Больш падрабязна аб "востраве мары" можна даведацца на выставе "Адпачынак-2016", якая гэтымі днямі працягваецца ў Мінску. Завершыцца кірмаш турпаслуг у гэтую суботу.













