Беларусь і Расія ствараюць новы спадарожнік зандзіравання Зямлі

8 апреля 2020
Беларусь і Расія ствараюць новы спадарожнік зандзіравання Зямлі. Беларускія спецыялісты ўжо завяршылі эскізны праект,  неўзабаве плануецца перайсці да рабочага. Новы апарат будзе мець больш дакладнае распазнаванне здымкі з космасу ў параўнанні з папярэднікамі - 35 сантыметраў замест 2 метраў. Пры гэтым оптыка беларускага прадпрыемства "Пеленг", а таксама мікрасхемы завода "Інтэграл".

Сяргей Залатой, галоўны канструктар Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі: "Цыкл стварэння такога апарата 4-5 гадоў. Калі б пачалі працу сёлета, паляцелі б у 24. Насамрэч такога класа апараты зараз у трэндзе, і Еўрапейскае касмічнае агенцтва плануе 2 апараты ў 2023 годзе падняць, НАСА паднімае такога класа апараты 24-25 за год грамадзянскага кірунку".

Таксама навукоўцы дзвюх краін падпісалі новае пагадненне. Будзе створана сумесная групоўка спадарожнікаў з 8 аб'ектаў.