Беларусь і Расія сумеснымі намаганнямі змогуць мінімізаваць урон ад незаконнага абарачэння наркотыкаў

27 октября 2017

Сёння гэта заявіў генеральны пракурор краіны. Аляксандр Канюк звярнуў увагу, што прынятыя ў Беларусі меры дазволілі пераламіць сітуацыю. Пры гэтым за апошнія тры гады структура рынку наркотыкаў у Беларусі змянілася. Да 2014 года каля 90 % займалі спайсы. Зараз сярод канфіскаваных сродкаў пераважае марыхуана, макавая саломка і гашыш, а таксама розныя псіхатропныя рэчывы. На пасяджэнні аб’яднанай калегіі двух ведамстваў пракуроры абмеркавалі, як супрацьстаяць гандлю наркотыкамі з улікам дамоўленасці паміж Беларуссю і Расіяй.

Аляксандр Дубаў, намеснік Генеральнага пракурора Беларусі: 

"У нас няма мяжы, якая кантралюецца, адзіная мытная прастора, і без адзіных намаганняў мы з гэтай бядой не справімся. Гэта нацбяспека, гэтае і здароўе нашых дзяцей і грамадзян, таму іншага варыянту быць не можа. У нас ужо на працягу двух гадоў ідзе зніжэнне злачыннасці, і адзін з паказчыкаў - гэта тэндэнцыя зніжэння колькасці смерцяў ад перадазіровак. Гэта значыць, што сістэма працуе".

Віктар Грынь, намеснік Генеральнага пракурора Расіі: 

"Безумоўна, тут важней за ўсё папярэджваць. Гэта забяспечыць узаемадзеянне не толькі праваахоўнікаў, але і дзяржорганаў, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, дзе трэба паставіць заслон распаўсюджванню наркатычных сродкаў. Тут важная дапамога грамадскасці, актыўных людзей, якія маглі б папярэдзіць, паведаміць і не дапусціць прыцягнення да крымінальнай адказнасці".

Выпрацаваць сумесныя і эфектыўныя меры па процідзеянні нарказлачыннасці - сёння асноўная задача, пацвярджаюць эксперты дзвюх краін.