Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання

2 апреля 2018

Зварот з нагоды свята народам дзвюх краін адправіў кіраўнік Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Таксама Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём яднання расійскага лідара Уладзіміра Пуціна.

"За гады сумеснага будаўніцтва мы дасягнулі значных вынікаў, эфектыўна вырашаючы ключавыя задачы двухбаковага супрацоўніцтва. Сёння Саюзная дзяржава з'яўляецца прыкладам паспяховай інтэграцыі для ўсёй еўразійскай прасторы. Перакананы, што з дапамогай узгодненай стратэгіі мы зможам ажыццявіць вызначаныя праекты і працягнем плённую працу ў імя росквіту дзвюх краін".

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыням Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, урада Расіі, Савета Федэрацыі, Дзярждумы, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы. Узаемна віншавальную тэлеграму Прэзідэнту Беларусі накіраваў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.