Беларусь і Расія абмяркоўваюць павелічэнне аб'ёму транзітных грузаперавозак

8 сентября 2021

Беларусь разглядае магчымасць пашырэння пераліку тавараў для перапраўкі праз расійскія парты, задзейнічаюць пры гэтым і патэнцыял чыгункі для дастаўкі грузаў. Пра гэта заявіў сёння беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка на сустрэчы з дэлегацыяй расійскіх чыгунак. Станоўчы прыклад супрацоўніцтва - перавалка беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты. У сціснутыя тэрміны ўдалося падрыхтаваць лагістычную схему і захаваць пры гэтым эканамічную мэтазгоднасць для дзвюх краін.

Беларусь зацікаўлена аднавіць і пасажырапаток на цягніках на дакавідным узроўні. Тады іх курсіравала 28, пры гэтым 17 фарміравала Беларуская чыгунка. З лютага гэтага года пачалося паэтапнае аднаўленне перавозак. Мінск і Маскву звязаў дзённы цягнік. І ў гэтага рэйса высокі попыт.

Беларусь і Расія сёння абмяркоўваюць і развіццё перспектыўнага транзітнага патэнцыялу па лініі Кітай - Еўропа - Кітай, які сёння запатрабаваны па ўсіх кірунках.