Беларусь і Польшча пацвердзілі нязменнасць агульнай мяжы

18 Ліпеня 2019
Беларусь і Польшча пацвердзілі нязменнасць і непарушнасць агульнай дзяржаўнай мяжы. Сёння ў Гродне адбылося падпісанне Заключнага пратакола праверкі праходжання беларуска-польскай мяжы. 

На працягу 8-мі гадоў прадстаўнікі дзвюх  краін праводзілі работу  па ўдакладненні мяжы на мясцовасці. З выкарыстаннем сучасных тэхналогій была падрыхтавана новая дэмаркацыйная карта. Гэта першы такі  вопыт Беларусі з адной  з сумежных дзяржаў. Раней выкарыстоўваліся дагаворы, заключаныя  яшчэ Савецкім Саюзам і Польскай Народнай Рэспублікай у 1945 годзе. Падпісаны сёння пратакол ляжа ў аснову міжнароднага дагавора  аб дзяржаўнай мяжы, які плануецца скласці ў найбліжэйшы час.

Працягласць сумеснай дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Польшчай складае каля 428 кіламетраў. З іх 186 па сушы і амаль 242 па вадзе. Такія  праверкі праходжання  мяжы праводзіліся ў 62-м і 79-м гадах.


Папулярныя

Рэкамендуемыя