Беларусь і Літва абмеркавалі сумесныя дзеянні ў навагодні перыяд на мытні

16 декабря 2018

Пазбегнуць чэргаў і не сапсаваць атмасферу свята. Беларуская мытня абмеркавала з калегамі з Літвы сумесныя дзеянні ў навагодні перыяд. Плануецца забяспечыць бесперапынны паток транспарту, паменшыць чэргі і павысіць прапускную здольнасць. Рабочая сустрэча праходзіла ў пункце пропуску "Каменны Лог". Перад святамі папулярнасць гэтага кірунку ўзрастае. Адзначым, за 11 месяцаў года праз беларуска-літоўскую мяжу праехалі каля двух мільёнаў транспартных сродкаў, у 2017 за аналагічны перыяд гэтая лічба была менш амаль на 200 000. 

Акрамя таго, сёлета мытнымі службамі дзвюх краін рэалізаваны праект па развіцці інстытуцыянальнага патэнцыялу мытнай службы Беларусі. Падчас сустрэчы наш бок выступіў з прапановай змяніць статус некаторых спрошчаных пунктаў пропуску, для таго каб арганізаваць у іх рух легкавых аўто і парожніх грузавікоў. Падчас перамоў таксама абмяркоўвалі важныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў.