Беларусь і Кітай будуюць сацыяльнае жыллё

27 октября 2018

Беларусь і Кітай працягваюць стратэгічны праект у сферы сацыяльнага жылля.

Чарговы дом на 80 кватэр у наступным годзе з'явіцца ў сталіцы - у межах мікрараёнаў Малінаўка і Сухарава. Усяго ж у нашай краіне з прыцягненнем тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР узвядуць больш за 40 аб'ектаў сацыяльнага жылля.

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі: "З боку Кітая - гэта бязвыплатны праект, і мы ўпэўненыя, што ён прынясе карысць у развіцці беларуска-кітайскіх сяброўскіх адносін. Зараз нашы актуальныя кантакты ў эканоміцы дынамічна развіваюцца, тут можна ўспомніць і індустрыяльны парк «Вялікі камень» - таму мы можам і павінны смела рухацца наперад і ўмацоўваць нашу дружбу".

Віктар Лапцеў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама: "Дом будзе ўзводзіць наш домабудаўнічы камбінат "МАПІД", гэта добрая серыя і гэты дом для сем'яў, якім найбольш патрэбная сацыяльная абарона. Гэта малазабяспечаныя шматдзетныя сем'і, сіроты, гэта таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў".

Сацыяльны дом у Мінску ў межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага і Рафіева будзе дзесяціпавярховым. У ім 41 двухпакаёвая і 39 трохпакаёвых кватэр ужо з унутраным аздабленнем. Здача ў эксплуатацыю плануецца наступным летам.