Беларусь і Кітай абмеркавалі супрацоўніцтва ў натарыяльнай сферы

17 мая 2017

Упершыню ў Мінск з афіцыйным візітам прыбылі прадстаўнікі Асацыяцыі натарыусаў КНР. У рамках рабочай сустрэчы госці з Паднябеснай разгледзелі з беларускімі калегамі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, удзел у сумесных мерапрыемствах і абмяняліся вопытам. У шчыльным графіку паездкі знайшоўся час і для экскурсіі па сталіцы. Таксама натарыяты Беларусі і Кітая дамовіліся аб правядзенні сумеснай канферэнцыі, якая, верагодна, адбудзецца ў Пекіне. А ўжо ў чэрвені ў Мінску стартуе міжнародны форум натарыусаў. Прыедуць спецыялісты больш чым з 20-ці краін свету.