Беларусь і Кітай рыхтуюць пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі

13 марта 2019

Сёння аб гэтым заявіў міністр профільнага ведамства Ігар Карпенка падчас узнагароджання лепшых навучэнцаў нашых універсітэтаў з Паднябеснай. Гэты год ва ўзаемных адносінах Мінск і Пекін вырашылі прысвяціць адукацыі і тым, хто праз пакаленні зможа развіваць сяброўства паміж краінамі. 

Сёлета ў Пекінскім універсітэце замежных моў адкрыўся Цэнтр культуры Беларусі і стаў ужо 9-м у Кітаі. А ў наступным месяцы іх стане 10.

Ігар Карпенка, міністр адукацыі Беларусі: "Мы плануем з удзелам гэтых цэнтраў і ВНУ Кітая выдаць шэраг навучальна-дапаможнай літаратуры, якая неабходная па кітайскай мове. Напрыклад, слоўнік тэхнічных тэрмінаў. Сумесна з кітайскімі таварышамі займаецца наш БНТУ. Стварылі лінейку падручнікаў для агульнай сярэдняй школы па кітайскай мове. Пакуль у нас 25 школ зараз вывучаюць кітайскую мову як першую замежную. Але разам з тым, ёсць школы, дзе вывучаецца кітайская мова на факультатыўных асновах".

Зараз у беларускіх ВНУ навучаюцца амаль 3 тысячы 300 кітайскіх студэнтаў - гэта на тысячу больш, чым год таму.