Беларусь і Казахстан правялі сумеснае вучэнне ракетных войскаў і артылерыі ўзброеных сіл

7 мая 2018

Дзеяння разгарнуліся на палігоне Сары-Шаган. Нашы вайскоўцы паказалі замежным калегам моц беларускай сістэмы залпавага агню "Паланез". У манеўрах удзельнічалі воінскія часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет "Кропка-У", а таксама брыгады сувязі і інжынерныя войскі. Усяго ў вучэнні было задзейнічана каля 100 адзінак тэхнікі і больш як 200 вайскоўцаў.

Сістэма залпавага агню "Паланез" адпрацавала пытанні баявых пускаў на максімальныя і мінімальныя далёкасці. Тактычны ракетны комплекс "Кропка-У" наносіў удар на далёкасць 56 кіламетраў. Усе ракеты трапілі ў цэль з мінімальным адхіленнем. Нягледзячы на незнаёмую мясцовасць, вайскоўцы справіліся з усімі пастаўленымі баявымі задачамі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя