Беларусь і Казахстан прапрацоўваюць адукацыйную праграму па пашырэнні акадэмічных абменаў

15 марта 2018

Наконт гэтага гаварылі сёння ва Універсітэце культуры і мастацтваў на сустрэчы студэнтаў з паслом Казахстана. Плануецца, што слухачы змогуць навучацца на працягу семестра ў вядучых ВНУ дзвюх краін. Акрамя таго, на сустрэчы абмеркавалі высокую якасць беларускай адукацыі і цікавасць моладзі да ўзаемнага культурнага супрацоўніцтва.

Ермухамет Ертысбаеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі:

"Урады нашых краін стварылі ўсе неабходныя ўмовы для інтэнсіўных культурных кантактаў і абменаў. У нас ёсць кантакты студэнцкага абмену і кантакты абмену паміж прадстаўнікамі навукі, вышэйшай адукацыі. 50 нашых студэнтаў вучацца ва Універсітэце культуры і мастацтваў".

Наталля Карчэўская, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў:

"Наш універсітэт выклікае вялікую цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў казахскіх ВНУ, таму што ў нас неаднаразова была практыка супрацоўніцтва ў плане стажыровак".

Падчас сустрэчы студэнтам прэзентавалі кнігу Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева "Эра незалежнасці" ў знак умацавання і развіцця моладзевага супрацоўніцтва паміж краінамі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя