Беларусь і ЕС падпісалі пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз

8 января 2020
Сёння ў Бруселі адбылася цырымонія падпісання пагадненняў паміж Беларуссю і ЕС  аб спрашчэнні выдачы віз і  аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу. Пагадненні прадугледжваюць  на ўзаемнай аснове  спрашчэнне парадку выдачы віз, уключаючы паніжэнне візавага збору да 35 еўра, а таксама супрацоўніцтва Беларусі і ЕС  у галіне рэадмісіі. Палажэнні  пагадненняў пачнуць прымяняцца  ў першы дзень другога месяца пасля абмену апавяшчэннямі аб выкананні бакамі ўнутраных працэдур,  гэта значыць могуць уступіць у сілу ў чэрвені. Зараз жа яны будуць перададзеныя на ўзгадненне ў Еўрапейскі парламент. З нашага боку неабходна ратыфікацыя дакументаў Нацыянальным сходам  Беларусі.