Беларусь і Чарнагорыя спросцяць узаемныя паездкі грамадзян

17 октября 2018

Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. З 2009 года паміж Беларуссю і Чарнагорыяй дзейнічае міжурадавае пагадненне, якое прадугледжвае бязвізавы ўезд, выезд і знаходжанне грамадзян аднаго боку на тэрыторыі другога да 30 дзён. Зараз прадугледжваецца адмова ад афармлення дакументаў, якія пацвярджаюць мэту такіх паездак (турыстычнага ваўчара, запрашэння, меддаведкі). Змяніць дзеючае пагадненне плануецца шляхам абмену нотамі.