Беларусь і Арменія зменяць правілы рэгістрацыі грамадзян

2 марта 2021

Беларусь і Арменія на ўзаемнай аснове зменяць правілы рэгістрацыі грамадзян. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні дапаўнення ў міжурадавае пагадненне з Арменіяй аб узаемных бязвізавых паездках. Такім чынам грамадзянам, якія часова знаходзіцца на тэрыторыі іншай краіны, не спатрэбіцца рэгістрацыя на працягу 30 дзён з даты ўезду. Пасля заканчэння гэтага тэрміну неабходна стаць на ўлік па месцы знаходжання. Правесці перамовы па праекце пратакола і падпісаць дакумент пры дасягненні дамоўленасці ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.