Беларусь і Албанія адмянілі візы

28 декабря 2019
Мінск і Тырана адмянілі візы. Раней  адправіцца ў Албанію без штампа ў пашпарце беларусам можна было падчас турыстычнага сезона - з мая па лістапад. Зараз вольны ўезд круглы год. А значыць, больш не прыйдзецца плаціць консульскі збор у памеры ад 50 да 100 еўра. Дарэчы,  тураператары прапануюць адпачынак у гэтай балканскай краіне,  у тым ліку з вылетам з Мінска. У Албаніі выхад адразу да двух мораў - Іянічнага і Адрыятычнага.  Па цане  гэту невялікую дзяржаву можна параўнаць з Чарнагорыяй.