Беларусь рыхтуецца сустрэць стары Новы год

13 января 2020
Яшчэ адна магчымасць сустрэць Новы год, па-старому! У ноч на 14-га студзеня Беларусь працягне адзначаць упадабанае  зімовае свята. Зрэшты, такі рэдкі гістарычны феномен - нішто іншае, як вынік змены летазлічэння: пераход ад Юліянскага на Грыгарыянскі каляндар. Традыцыйна напярэдадні старога Новага года прынята варажыць на наканаванага, а таксама калядаваць. 

Навагодняя ілюмінацыя ў Мінску будзе працаваць да 15 студзеня


У ноч на аўторак у Мінску будзе сапраўдная святочная атмасфера.  Навагодняе падсвятленне не адключаць да самай раніцы.  У цэлым  яркая ілюмінацыя на вуліцах сталіцы захаваецца да 15 студзеня.