Беларусь рыхтуецца ўрачыста сустрэць 69-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёння, напярэдадні гэтага вялікага дня, афіцыйны старт святочным мерапрыемствам дадзены ў Палацы Рэспублікі. Там прайшлі ўрачысты сход і святочны канцэрт майстроў мастацтваў. У Вялікай зале сабраліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працы, Узброеных сіл, прадстаўнікі працоўных калектываў.














