Падрыхтоўку да важнай падзеі абмяркоўвалі на анлайн-канферэнцыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Найбуйнешы форум, які прынята называць тэхнічнай алімпіядай, пройдзе ў Мінску на пачатку кастрычніка. Плануецца, што эксперты з усяго свету абмяркуюць пытанні энергаэфектыўнасці ўсёй лінейкі электратэхнічнай прадукцыі – ад бытавой тэхнікі да электронікі, а таксама выпрацоўкі адзіных стандартаў у гэтай сферы. Яны забяспечваюць свабодны рух тавараў на сусветныя рынкі.
Генасамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі ў Мінску пройдзе пры ўдзеле больш як тысячы экспертаў. Для Беларусі гэта сур'ёзны шанц заявіць аб сабе на сусветным узроўні, каб адстойваць інтарэсы краіны пры распрацоўцы міжнародных стандартаў.













