Беларусь рыхтуецца адзначыць Дзень Незалежнасці

1 июля 2017

Сёння па ўсёй краіне пачаліся афіцыйныя мерапрыемствы. Паподле добрай традыцыі, папярэднічае цэлай чарадзе святкаванняў урачысты сход з удзелам Кіраўніка дзяржавы ў Палацы Рэспублікі. Сярод ганаровых гасцей - вядомыя і заслужаныя людзі краіны, а таксама героі ўрачыстасці - ветэраны. Там жа адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў "Каб любiць Беларусь".

Да свята ў краіне ўзмацняюцца меры бяспекі. Пад кантролем праваахоўнікаў будуць усе месцы правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў. 3 ліпеня ў Мінску будуць арганізаваныя130 пунктаў пропуску. Пляцоўкі гулянняў загадзя абследуюць спецыялісты-сапёры. Для ветэранаў, інвалідаў і наведвальнікаў з дзецьмі прадугледжаныя асобныя прахадныя. Адзначу, у грамадскіх месцах забаронена з'яўляцца ў нецвярозым стане і з колючымі і рэжучымі прадметамі. Для зручнасці побач з прапускнымі пунктамі ўсталююць камеры захоўвання, дзе можна пакінуць асабістыя рэчы. На працягу дня ў сталіцы будуць дзяжурыць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Узмацняе патруляванне і ДАІ. У Дзень Незалежнасці будзе перакрыты або абмежаваны рух на некаторых вуліцах сталіцы.