Беларусь рыхтуецца адзначыць дзень дзяржаўных сімвалаў

13 мая 2023

Беларусь напярэдадні важнага свята!  Заўтра ўсе мы з гонарам і асаблівым трапятаннем адзначаем  Дзень Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна нашай краіны.

Сёння на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў сталіцы адбылася генеральная рэпетыцыя рытуалу ўшаноўвання нашых дзяржаўных сімвалаў. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 5 тысяч чалавек з усёй краіны. Момант  асабліва хвалюючы  для моладзі, якая ўпершыню прыме ўдзел у такой маштабнай урачыстай цырымоніі. Для хлопцаў і дзяўчат, якія дасягнулі паўналецця, гэта яшчэ і вельмі сімвалічны рытуал - клятва вернасці.